Беларуская Служба

Расіяне атакавалі Украіну беспілотнікамі «Шахед»

13.10.2024 09:12
Дроны былі заўважаныя, у тым ліку, над Кіеўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай і Жытомірскай абласцямі. Украінцы збілі 31 БПЛА.
Ілюстрацыйны здымакPAP/Mykola Kalyeniak

У ноч на 13 кастрычніка 2024 года з Курскай вобласці праціўнік нанёс удары двума балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М» па Палтаўскай і Адэскай вобласці, а таксама 68 ударнымі БПЛА.

Для адбіцця атакі былі задзейнічаныя зенітныя ракетныя войскі, падраздзяленні РЭБ і мабільныя агнявыя групы ВПС і Сіл абароны Украіны.

У выніку супрацьпаветраных баёў у Кіеўскай, Палтаўскай, Чарнігаўскай, Сумскай і Чаркаскай абласцях быў збіты 31 БПЛА праціўніка.

Яшчэ 36 расійскіх беспілотнікаў былі страчаны ў розных рэгіёнах Украіны ў выніку актыўнага выкарыстання РЭБ.

юл